https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МАЗ прадставіў тэхніку на выстаўцы ў Екацярынбургу


Мінскі аўтамабільны завод прымае ўдзел у міжнароднай прамысловай выстаўцы "Інапрам", якая з 4 па 7 ліпеня праходзіць у Екацярынбургу, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
На стэндзе завода дэманструюцца апошнія навінкі тэхнікі МАЗ: самазвал для перавозкі скальных парод МАЗ-65262L з платформай АТ "Бецэма" і самазвал для перавозкі інертных матэрыялаў на шасі МАЗ-651628 з платформай вытворчасці Grunwald.

На выстаўцы плануецца падпісанне дакументаў, сярод якіх пагадненне аб намерах у сферы рэалізацыі інавацыйных прампраектаў паміж Міністэрствам прамысловасці, энергетыкі і інавацый Рэспублікі Башкортастан і Мінскім аўтазаводам, пратакол аб намерах паміж ТАА "МАЗ Цэнтр Чэлябінск" і муніцыпалітэтам горада Златауст, а таксама дагавор паміж ТАА ГД "МАЗ-РУС" і ТАА "МАЗ Цэнтр Чэлябінск" на пастаўку поўнапрывадных шасі МАЗ.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.

5 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:922
 
Ключевые слова:
Выставка Екатеринбург МАЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме