https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі намалацілі 5,7 млн тон збожжа


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 17 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,525 млн га, што складае 71,3 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 95,2 працэнта плошчаў (329,4 тыс. га), Віцебскай - 54,1 працэнта (195,8 тыс. га), Гомельскай - 75,9 працэнта (263,4 тыс. га), Гродзенскай - 66,4 працэнта (202,6 тыс. га), Мінскай - 71,7 працэнта (322 тыс. га), Магілёўскай - 63,9 працэнта (212,5 тыс. га).

У краіне намалочана 5,738 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,6 ц/га. Ураджайнасць адзначаецца вышэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 2021 годзе яна склала 31,2 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбралі з 296,5 тыс. га, што складае 96,2 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 788,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,6 ц/га. Пасеялі азімы рапс на зерне на 122,9 тыс. га - гэта 29 працэнтаў ад плана.

Піваварны ячмень убралі з 35,9 тыс. га - гэта 65,8 працэнта ад плана, намалацілі 145 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 40,4 ц/га, а ў мінулым годзе на гэты перыяд было 32,3 ц/га.

Лён выцераблены на 41,3 тыс. га, што складае 93,1 працэнта ўборачнай плошчы.

Другі ўкос траў праведзены на 845,3 тыс. га (82,8 працэнта ад плана). Нарыхтавана 723,3 тыс.т сена (75,7 працэнта ад плана), 11,794 млн т сенажу (87,8 працэнта) і 339,6 тыс. т сіласу (1,78 працэнта).

У гэты перыяд працаваў 5831 збожжаўборачны камбайн, што складае 77,3 працэнта да наяўнасці гэтай тэхнікі ў Беларусі.

17 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.08.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:938
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай Продовольственная безопасность Зерновые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме