https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне імпарту ДСП і ДВП з краін Еўрасаюза


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 верасня 2022 года, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
Гаворка ідзе аб драўнянастружкавых і драўнянавалакністых плітах. «Ліцэнзаванне імпарту драўняных пліт уводзіцца з мэтай падтрымкі беларускіх вытворцаў і павелічэння выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі. На думку канцэрна, прымяненне працэдуры ліцэнзавання пры імпарце замежных аналагаў дапаможа айчынным вытворцам яшчэ больш павялічыць сваю прысутнасць у аптовых пастаўках драўняных пліт на ўнутраны рынак, а таксама дазволіць без аглядкі на замежных канкурэнтаў планаваць пашырэнне асартыментнага шэрагу выпускаемай прадукцыі са больш хуткім выхадам на пастаўкі спажыўцам (як у краіне, так і ў ЕАЭС)», — растлумачылі ў прэс-службе.

Згодна з пастановай імпарт у Беларусь гэтых тавараў, якія паходзяць з краін Еўрапейскага Саюза, для ўнутранага спажывання ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з канцэрнам «Беллеспаперапрам».

Для ўзгаднення выдачы ліцэнзіі зацікаўленая асоба звяртаецца ў канцэрн «Беллеспаперапрам» з прадстаўленнем наступных дакументаў: ліст у адвольнай форме з абгрунтаванай просьбай узгадніць выдачу ліцэнзіі, заява ў двух экземплярах, аформленая ў адпаведнасці з правіламі, а таксама дакумент аб паходжанні тавару. У выпадку падачы заявы аб выдачы ліцэнзіі прадстаўніком зацікаўленай асобы патрабуецца дакумент, які сведчыць права на прадстаўленне інтарэсаў.

Канцэрн «Беллеспаперапрам» будзе ўзгадняць выдачу ліцэнзіі бясплатна ў працягу 10 рабочых дзён з даты паступлення дакументаў.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу шасці месяцаў.

Звязда, 14 верасня 2022
 
Дата публикации:14.09.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:827
 
Ключевые слова:
Евросоюз Деревообработка Лицензирование Беллесбумпром ДСП ДВП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме