https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Школьную форму беларускіх вытворцаў можна будзе набыць у папулярных інтэрнэт-крамах


Пра гэта на выставе-сустрэчы з кіраўнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па пытаннях выпрацоўкі адзіных падыходаў да школьнай вопраткі ў 2022/2023 навучальным годзе расказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.
«Каля 800 тыс. вырабаў будзе рэалізоўвацца праз фірмовыя крамы, а таксама праз мінскія ўнівермагі і гандлёвыя сеткі. Выключэннем не стануць і інтэрнэт-пляцоўкі, паколькі многія маладыя мамы любяць выбіраць вопратку для дзяцей менавіта там. Такім чынам, форму беларускіх вытворцаў можна будзе набыць і на Wildberries, і на Ozon», — распавяла Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, да школьнага сезона будзе прадстаўлена каля 340 тыс.новых мадэляў школьнай формы, 185 тыс. швейных вырабаў мадэляў, астатнія — трыкатажныя, паколькі дзеці цяпер сыходзяць у больш свабодны стыль штодзённага. Таксама ў шырокім асартыменце будзе прадэманстравана і галантарэя — каля 24 тыс. ранцаў і сумак для школьнікаў, з іх 52% — абнаўленне асартыменту, а таксама 250 тыс. мадэляў абутку дзелавога і спартыўнага стылю.

Гаворачы аб цэнах, старшыня канцэрна «Беллегпрам» адзначыла: «Мы разумеем, што падрыхтаваць дзіця, а часам і некалькі дзяцей, да школьнага сезона няпроста, таму стараемся рэгуляваць цэны. Аднак іх рост у сувязі з падаражэннем сыравіны і складанасцямі ў лагістыцы ўсё-ткі непазбежны. Паводле нашых ацэнак, у гэтым годзе сярэдні рост цэн на адзенне склаў 10%, а на спартыўную форму цэны выраслі ў сярэднім на 15-30%», — падагульніла яна.

Звязда, 27 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:27.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1111
 
Ключевые слова:
Школьная форма Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме