https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб цэнах і інфляцыі ў Беларусі


Прэзідэнт Беларусі 25-га лютага на сустрэчы з калектывам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі выказаўся аб цэнах і інфляцыі ў Беларусі.
"Цэны, цэнаўтварэнне - самыя цяжкія праблемы не ў плане таго, каб стрымаць цэны. У нас, шчыра кажучы, дыктатура ў гэтым плане: сказаць - заўтра наогул не рванецца ніводная цана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу, што на цэны ў краіне ўплывае знешняя інфляцыя.

"Інфляцыя ў асноўным з боку да нас прыходзіць, таму што там абясцэніліся грошы, там да гэтага часу вытворчасць не аднавілася. Рост на нафту, металы і іншае, у два-тры разы падаражэлі. І як я буду стрымліваць цану на трактар, напрыклад? Калі я яе пачынаю стрымліваць, вытворчасць разваліцца, таму што ў іх цана нізкая, а сабекошт расце. Яна перавысіць цану самога вырабу - вытворчасць спыніцца, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Таму гэта вельмі тонкая тэма. Я разумею, яна б`е па людзях, але мы не жывём у ізаляваным свеце. І вы ведаеце, нават Амерыка, якая нібыта самадастатковая, мае практычна тую ж інфляцыю, што і ў нас".

"Мы паказваем рэальную інфляцыю. Так, цяжка - больш за 9 працэнтаў за год. Але жыць жа можна. І ў гэтай сітуацыі нам трэба проста выжыць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт рэзюмаваў: "Цэны, дзе трэба прытрымліваем, дзе трэба стрымліваем. Цэны, дапусцім, на айчынныя прадукты харчавання нам зразумелыя: там мы ўсё лічым. Імпартныя - купляем па сусветных цэнах, таму і ідзе гэта інфляцыя".

25 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.02.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Инфляция Ценообразование Белорусский рубль Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме