https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Томаш Янкоўскі: у польскіх войсках цяпер гуляюць смутныя настроі


У польскіх войсках цяпер гуляюць смутныя настроі, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ польскі палітолаг Томаш Янкоўскі, каментуючы агучаную інфармацыю польскім вайскоўцам Эмілем Чачко, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі.
«Так, людзі пераходзяць нелегальна мяжу, але не заслугоўваюць за гэта памерці, — сказаў Томаш Янкоўскі. — У польскіх войсках цяпер гуляюць смутныя настрою, таму цяжка асуджаць гэтага чалавека. Але тое, што ён зрабіў, уцёкі ў Беларусь, — гэта шалёная рызыка. Ён жа ў Польшчу дакладна не зможа вярнуцца. А ў яго напэўна ў Польшчы ёсць сям’я, блізкія. І ўявіце, якую трэба мець матывацыю, каб так кардынальна памяняць сваё жыццё».

Польскі палітолаг дадаў: «Ён гэта зрабіў толькі, каб не выконваць загады. Цяпер, вядома, у польскіх СМІ яго называюць па-рознаму: і агентам Беларусі, і здраднікам, кажуць, што ён не павінен быў служыць у войску. Вельмі цікава: як вы дапусцілі, што ён служыў?»

Звязда, 19 снежня 2021
 
Дата публикации:19.12.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Польша Граница Emil Czeczko
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме