https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урач параіла ідэальныя прадукты ад прастуды і вірусаў


Урач-тэрапеўт Фалахі Нуржахан распавяла, што ўжыванне некаторых відаў рыбы, а таксама кісламалочныя прадукты зніжаюць рызыку прастуды ў зімовы перыяд.
Паводле яе слоў, у халодныя дні арганізму асабліва неабходна разнастайнае і карыснае харчаванне. У рацыёне абавязкова павінны прысутнічаць багатая вітамінам D рыба: ласось, нерка, тунец.

«Кісламалочныя прадукты багатыя прабіётыкамі і лактабактэрыямі. Квашаная капуста таксама абавязкова павінна быць у зімовым меню, паколькі пры натуральнай заквасцы ў ёй утвараецца вялікая колькасць вітамінаў, у прыватнасці, аскарбінавай кіслаты і прабіётыкаў. Удзяляйце больш увагі бялковай ежы, у тым ліку жывёльным бялку. Ён забяспечвае нас шматлікімі амінакіслотамі, якія важныя для імунітэту», — паведаміла суразмоўца агенцтва.

Яна дадала, што таксама важна не скарачаць спажыванне свежай гародніны і садавіны. «Чым лепш вы прадумаеце і разнастаіце свой рацыён, тым меншай будзе верагоднасць прастудных захворванняў у халодны сезон», — падсумавала эксперт.

Звязда, 10 студзеня 2022
 
Дата публикации:10.01.2022
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Питание Куфэрак здароўя Зима
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме