https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускую вакцыну ад COVID-19 можна будзе прыстасоўваць да розных штамаў каранавіруса


Аб гэтым заявіў дырэктар прадпрыемства "БелВітуніфарм" Сяргей Бальшакоў у эфіры праграмы "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ.
Паводле слоў дырэктара прадпрыемства, у Беларусі ствараецца базавая вакцына, якую пры неабходнасці можна будзе дапрацоўваць у працэсе. "Гэта вакцына развіцця, я так сказаў бы", - заявіў Сяргей Бальшакоў.

Ён звярнуў увагу, што вядомыя фармкампаніі вырабілі свае вакцыны ад COVID-19 на аснове першага штама каранавіруса - уханьскага. Наступныя штамы для распрацоўкі прэпаратаў вучонымі не выдзяляліся.

"Працуе ж гэта вакцына. Глядзяць на нейкія рэчы, якія звязаны больш з тэхналагічнымі і біятэхналагічнымі нюансамі. Для чалавека гэта не важна. Чалавек павінен прышчапіцца і мець пэўны буфер засцярогі ад захворвання", - адзначыў дырэктар "БелВітуніфарм".

17 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Биотехнологии Коронавирус Эпидемия Вакцина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме