https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кінапаказы ў рамках XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» пройдуць і ў Магілёве


Як паведамілі ў Кінавідэапракаце, у магілёўцаў і гасцей горада будзе магчымасць паглядзець найбольш цікавыя фестывальныя кінастужкі.
Казахскі баявік «Томірыс» рэжысёра Акана Сатаева раскажа пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснага Казахстана дзве з паловай тысячы гадоў таму, а драма «Амрэ» — пра яркае, але кароткае жыццё казахскага самародка Амрэ Кашаўбаева, якое таямніча абрываецца.

Дакументальны фільм «Дальні план» расійскага рэжысёра Уладзіміра Галаўнёва дасць магчымасць паназіраць за тым, як кінематограф змяняе жыццё людзей. Фільм складзены з некалькіх рэальных гісторый з аддаленых рэгіёнаў Расіі, дзе менавіта гэты від мастацтва стаў паратункам ад адзіноты, алкагалізму і адарванасці. Стужка атрымала Гран-Пры фестывалю «Расія».


Яшчэ адна расійская кінастужка «Апошняя «мілая Балгарыя» вылучаецца дэтэктыўным сюжэтам і захапляльным ходам падзей. Мілая Балгарыя — гэта не краіна з аднайменнай назвай, а гатунак яблыкаў, які выводзіць малады селекцыянер Леанід Ец. Такім чынам ён спрабуе разгадаць прычыну гібелі пісьменніка, які калісьці жыў у тамтэйшых мясцінах і запар разабрацца ў сваіх праблемах.

Узбекская драма «Ілхак» заснавана на драматычных падзеях, гэта гісторыя маці, якая страціла на вайне пяцярых сыноў. Кінапаказы адбудуцца з 20 па 24 лістапада ў кінатэатры «Радзіма». Пачатак сеансаў у 20-45.

Нэлі Зігуля
Звязда, 22 лістапада 2021
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:194
 
Ключевые слова:
Лістапада-2021 Магілёў Фэст культуры Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме