https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ханс Клюге ў ТЛЦ даў ухілістыя адказы на выкарыстанне Польшчай вадамётаў і газу


Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя разам з прадстаўнікамі СААЗ сёння азнаёміўся з умовамі знаходжання бежанцаў у пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з беларуска-польскай мяжой і паразмаўляў з журналістамі.
На пытанне журналістаў аб выкарыстанні польскім бокам супраць бежанцаў вадамётаў і газу былі атрыманы ўхілістыя адказы.

Ханс Клюге сказаў, што СААЗ дасць бежанцам на мяжы медыкаменты і сродкі для барацьбы з хранічнымі хваробамі. «Я прыбыў у лагер бежанцаў, каб ацаніць, у якіх умовах яны знаходзяцца і якія патрэбнасці існуюць у тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Я вельмі ўдзячны ўладам Беларусі за арганізацыю гэтага візіту», — сказаў Ханс Клюге.

Ён падкрэсліў, што напярэдадні яго калегі працавалі ўжо ў ТЛЦ, ацэньвалі ўмовы, створаныя для бежанцаў. «Наколькі мне вядома, тут аказваецца дапамога тым, каму гэта неабходна. Па выніках візіту мы разам з уладамі рэгіёну, Міністэрствам аховы здароўя будзем абмяркоўваць далейшыя меры. Мы ўжо прадаставілі першую партыю прадметаў першай неабходнасці, таксама прадаставім партыі сродкаў, неабходных для барацьбы з хранічнымі захворваннямі, а таксама сродкаў індывідуальнай абароны, медыкаменты і гігіенічныя наборы», — распавёў Ханс Клюге. Ён падкрэсліў, што неабходна памятаць аб пандэміі, таму важна прыняць меры па барацьбе з каранавірусам і ў месцах знаходжання бежанцаў.

Падчас гутарак з Хансам Клюге бежанцы не раз адзначалі, што не жадаюць вяртацца дадому, а маюць намер патрапіць у Еўрасаюз. Адзін з іх перадаў прадстаўніку СААЗ ліст-зварот на гэтую тэму.

Звязда, 22 лістапада 2021
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:160
 
Ключевые слова:
ВОЗ Здравоохранение Брузгі Нелегальная миграция Беженцы Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме