https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гродзенская вобласць пакуль не атрымала ні аднаго еўра з абяцанага міжнароднага фінансавання для арганізацыі гуманітарнай дапамогі бежанцам


Аб гэтым паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку..
"Гэта, напэўна, менталітэт нашага народа: калі мы бачым, што людзі трапілі ў бяду і ім патрэбна дапамога, мы спачатку аказваем дапамогу, а ўжо потым лічым, чаго нам гэта каштавала", - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, цяпер асноўную нагрузку па арганізацыі гуманітарнай дапамогі бежанцам узялі на сябе прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, бізнесу, валанцёры. Можна сказаць, што Беларусь аказала першую дапамогу бежанцам, выратавала людзей, перамясціўшы іх у бяспечныя ўмовы з вуліцы, дзе была ўжо мінусавая тэмпература.

"Зразумела, што знаходжанне ў гэтых умовах патрабуе фінансавання. Тут пытанне больш да міжнародных арганізацый. Мы аказваем дапамогу бежанцам. Было задэкларавана, што Еўрасаюз на дапамогу бежанцам выдзяляе 700 тыс. еўра. Але пакуль яшчэ ні аднаго долара або еўра міжнароднай дапамогі мы не бачылі", - канстатаваў губернатар.

Ён спадзяецца, што частка расходаў у далейшым будзе кампенсавана з тых грошай, якія міжнародная супольнасць выдзеліць на дапамогу бежанцам.

22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:211
 
Ключевые слова:
Гродна Брузгі Гуманитарная помощь Беженцы Нелегальная миграция Евросоюз Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме