https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе 14 кастрычніка 2022 года ў Нур-Султане


Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе 14 кастрычніка 2022 года ў Нур-Султане, паведаміў 15 кастрычника журналістам па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
«У дакументах, прадстаўленых кіраўнікам дзяржаў для падпісання, значыцца, што наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў пройдзе 14 кастрычніка наступнага года ў горадзе Нур-Султане», — сказаў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, магчымы і нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці. «На працягу некалькіх гадоў праходзяць таксама нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. Сёння гэтаму перашкаджае пандэмія, але мы ўсе вельмі спадзяёмся, што ў рэшце рэшт мы зможам перамагчы гэту хваробу і зноў вернемся да той сітуацыі, калі зможам сустракацца ў вочным фармаце. Калі такая магчымасць прадаставіцца, то я глыбока ўпэўнены, адбудуцца і нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД», — адзначыў старшыня Выканаўчага камітэта.

Звязда, 15 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:15.10.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:225
 
Ключевые слова:
Саммит СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме