https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітайскія спецыялісты рэкамендуюць вытрымліваць паміж увядзеннем двух кампанентаў вакцыны ад COVID-19 часавы прамежак ад 21 да 56 дзён


Такая інфармацыя прагучала ў час відэаканферэнцыі са спецыялістамі горада Ухань (правінцыі Хубэй), у якой прынялі ўдзел беларускія інфекцыяністы і эпідэміёлагі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Падчас двухгадзіннай размовы абмяркоўвалася барацьба з пандэміяй. Асаблівая ўвага была ўдзелена прымяняльным стратэгіям і падыходам да вакцынацыі насельніцтва, рабоце з непажаданымі рэакцыямі. Таксама ішла размова аб магчымасці выкарыстання аднаразовай схемы вакцынацыі і вакцынацыі рознымі тыпамі вакцын.

Эксперты з КНР расказалі, што ў краіне ўведзена ўсеагульная вакцынацыя людзей старэйшых за 18 гадоў незалежна ад таго, пераносіў чалавек захворванне раней ці не. Яны падкрэслілі, што рэкамендаваны часавы прамежак паміж увядзеннем першага і другога кампанента вакцыны ад COVID-19 складае ад 21 да 56 дзён. Перапынак паміж першай і другой дозамі, нават у асобных выпадках да 3 месяцаў, не ўплывае на эфектыўнасць імунізацыі.

На нарадзе асобна было адзначана, што вакцынацыі інактываванымі вакцынамі падлягаюць у тым ліку і анкалагічныя пацыенты, у якіх рэмісія і няма прагрэсіравання захворвання.

Таксама спецыялісты з Кітая расказалі аб тым, як яны ўводзілі спецыялізаваныя меры (абмежаванне перамяшчэнняў, масачны рэжым, масавае тэсціраванне), якія дазволілі абмежаваць распаўсюджванне COVID-19 ва Ухані. Паводле іх слоў, было прыцягнута больш за 40 тыс. медработнікаў з усёй краіны.

"Абмяркоўваліся магчымасць паўторнага заражэння ў Кітаі, якая складае каля 5 працэнтаў, працягласць цыркуляцыі вірус-нейтралізуючых антыцелаў (да 6-8 месяцаў), магчымасці выкарыстання глюкакартыкоідаў і імунаглабуліну чалавечага нармальнага", - адзначылі ў прэс-службе.

29 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2021
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:191
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Вакцина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме