Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" у студзені-кастрычніку 2020 года павялічылі экспарт мэблі ў далёкае замежжа ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га амаль у 1,4 раза да $36,38 млн.
"У бягучым годзе прадпрыемствы канцэрна ўзмацнілі работу па развіцці экспарту прадукцыі з драўніны, пры вытворчасці якой утвараецца найбольшая дабаўленая вартасць, у прыватнасці, мэблі. Мэблевая вытворчасць з`яўляецца асновай дрэваапрацоўчай прамысловасці, у ёй забяспечваецца найбольш глыбокая перапрацоўка драўніны. Таму сярод стратэгічных галіновых задач па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання драўнянай сыравіны і прамысловай дзейнасці ў цэлым стаіць нарошчванне вытворчасці гатовай прадукцыі і яе экспарту. Праводзімая планамерная работа дае свае вынікі", - адзначыла Ружэна Навіцкая.
На фоне зніжэння актыўнасці на сусветных рынках з-за эпідэміялагічнай сітуацыі прадпрыемствы канцэрна ў студзені-кастрычніку ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года павялічылі экспарт мэблі ў далёкае замежжа амаль у 1,4 раза - на 36,4 працэнта да $36,38 млн. Асноўны аб`ём адгрузак па далёкім замежжы - у краіны Еўрапейскага саюза. За студзень-кастрычнік ён склаў $35,6 млн.
Паводле слоў прэс-сакратара, адным з важнейшых напрамкаў у экспарце мэблі з`яўляецца супрацоўніцтва з вядомымі сусветнымі гандлёвымі сеткамі.
"За апошнія гады прадпрыемствы канцэрна наладзілі работу з шэрагам такіх сетак. Перавагамі гэтага напрамку экспарту з`яўляюцца доўгатэрміновыя кантракты і стабільныя раўнамерныя аб`ёмы", - растлумачыла яна. Актыўна з еўрапейскімі гандлёвымі сеткамі працуюць ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ "ФанДАК", ААТ "Магілёўдрэў", ААТ "Гомельдрэў" і інш. Нядаўна пачаліся адгрузкі прадукцыі ЗАТ "Маладзечнамэбля" ў адрас буйнейшай гандлёвай сеткі, якая ажыццяўляе продаж у 20 краінах праз уласныя анлайн-магазіны. З пакупнікамі ў Еўропе ўжо на працягу многіх гадоў працуе ЗАТ "ХК "Пінскдрэў".
Штогод кампанія нарошчвае аб`ёмы экспарту ў далёкае замежжа і пашырае асартымент пастаўляемай прадукцыі.

Адзначаецца дадатная дынаміка і экспарту ў цэлым па прадпрыемствах канцэрна. За студзень-кастрычнік гэтага года ён вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га на 2,6 працэнта да $491,8 млн.
На знешнія рынкі пастаўлена 75,6 працэнта ўсяго аб`ёму вырабленай прадукцыі. За аналагічны перыяд 2019 года доля экспартных паставак у рэалізацыі прадукцыі складала 68,4 працэнта. Рост - 7,2 працэнтнага пункта.
У таварнай структуры экспарту асноўны аб`ём прыпадае на драўняныя пліты (ДСП, ДВП, МДФ) - 23,3 працэнта, іх экспартавана на $114,6 млн, мэблю - 20,6 працэнта, або $101,3 млн, цэлюлозу - амаль 16 працэнтаў, або $78,2 млн, паперу і кардон - 12,3 працэнта, або $60,3 млн, а таксама фанеру - 11,6 працэнта, або $75,3 млн.
У геаграфіі паставак найбольш вялікімі рынкамі для прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна з`яўляюцца Расія, Польшча, Кітай, Украіна і Літва. Усяго цяпер прадукцыя экспартуецца ў 67 краін.
3 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
3 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА