https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заўчаснае старэнне - яшчэ адно наступства COVID-19


На думку навукоўцаў, сутыкнуцца з раннім старэннем могуць нават тыя, хто перанёс вірус у самай лёгкай форме.
Амерыканскі біёлаг папярэдзіла аб рызыцы заўчаснага старэння пасля перанесенага COVID-19: пра гэта распавялі вынікі шматлікіх даследаванняў.

Галоўны праклён 2020 года прадаўжае набіраць свае абароты ва ўсім свеце. Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у свеце ўжо перавысіла 63 мільёны, што прымушае медыкаў, навукоўцаў і іншых спецыялістаў, знаходзіць новыя дадзеныя пра вірус.

Прафесар біялогіі Універсітэта Мэйсона зрабіла сенсацыйную заяву аб наступствах каронавіруса: на думку Анчы Баранавай, людзі, якія перахварэлі на каронавірус, могуць сутыкнуцца з заўчасным старэннем арганізма.

Прычым з такім наступствам могуць сутыкнуцца ўсе, незалежна ад таго, хварэў чалавек у лёгкай ці сярэдняй форме.

"У 70% пацыентаў выявілі паталогію ўнутраных органаў. Галоўная была не ў сэрцы, а ў печані - тлушчавы гепатоз, а таксама ў тканінах падстраўнікавай залозы (тлушчавыя перараджэнні). Звычайна такія дыягназы ставяць людзям у 60 гадоў, а пост-кавіднай групе людзей - у 40", - патлумачыла спецыяліст.

Тым не менш, біёлаг дапускае, што падводзіць вынікі пакуль рана, бо вірус усё яшчэ патрабуе ўважлівага вывучэння.

Sputnik, 6 снежня 2020
 
Дата публикации:06.12.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:244
 
Ключевые слова:
Коронавирус Преждевременное старение Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме