https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы намеснік міністра ўнутраных спраў: Праваахоўнікі не сыдуць з вуліц і ў выпадку неабходнасці будуць выкарыстоўваць баявую зброю


Відэазварот Генадзя Казакевіча размешчаны ў Telegram-канале афіцыйнага прадстаўніка МУС Вольгі Чамаданавай.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў не сыдуць з вуліц і ў выпадку неабходнасці будуць выкарыстоўваць спецсродкі і баявую зброю, заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

«МУС забяспечвае грамадскі парадак і грамадскую бяспеку ў краіне. Мы адзначаем паступовае згасанне пратэстнага руху як па тэрыторыях, так і па масавасці. Аднак пратэсты, перамясціўшыся пераважна ў Мінск, сталі арганізаванымі і вельмі радыкальнымі. Сведчанне таму — акцыі ў сталіцы ў мінулую нядзелю. Яшчэ ўдзень і ўвечары гэта былі камяні, бутэлькі, нажы і заточкі, а ўжо ўначы — барыкады і падпаленыя покрыўкі. Нічога агульнага з грамадзянскім пратэстам гэта не мае. Мы сутыкнуліся не проста з агрэсіяй, а з групамі баевікоў, радыкалаў, анархістаў, футбольных фанатаў, спробамі паўтарыць падзеі пачатку жніўня», — адзначыў Генадзь Казакевіч.

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што Беларусь спрабуюць ўвесці ў хаос 1990-х, прымусіць прайсці сумны шлях рэспублік, якія перажылі каляровыя рэвалюцыі.

«Ад імя МУС заяўляю: мы не сыдзем з вуліц і забяспечым парадак у краіне. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў у выпадку неабходнасці будуць выкарыстоўваць спецсродкі і баявую зброю», — дадаў ён.

Звязда, 12 верасня 2020
 
Дата публикации:12.10.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:728
 
Ключевые слова:
Мінск Безопасность Цветные революции Гибридная война Беспорядки Радикализм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме