«Школьныя кірмашы ў Магілёве стартуюць 1 жніўня. У абласным цэнтры іх будзе тры. Самы буйны з іх размесціцца на праспекце Пушкінскім на пляцоўцы каля гарадскіх атракцыёнаў. Два іншых будуць працаваць на пляцоўках каля ТЗЦ «Атрыум» і ў ГЦ «Арбат» на праспекце Пушкінскім», — адзначыў Уладзімір Казусеў.
На школьных кірмашах у шырокім асартыменце будуць прадстаўлены канцылярскія тавары, вучэбная літаратура, адзенне, абутак, заплечнікі і многае іншае. У гандлі прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх брэндаў, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Прадоўжыцца работа школьных кірмашоў да 31 жніўня.
Звязда, 1 жніўня 2020