https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арыгінал Брэсцкай, або так званай Радзівілаўскай Бібліі, які захоўваецца ў Музеі гісторыі горада Брэста, плануюць перавесці ў лічбавы фармат


Аб гэтым паведаміла дырэктар музея Святлана Тамчук.
"Нацыянальная бібліятэка Беларусі дала дабро на перавод у лічбавы фармат нашай Бібліі, - расказала Святлана Тамчук. - Арыгінал выдання пагартаць нельга, таму пажадана, каб рарытэты былі ў лічбавым варыянце. Гэта дасць магчымасць усім жадаючым, у тым ліку вучоным, даследаваць кнігу".

Рэліквія вярнулася ў Брэст у верасні мінулага года. Унікальны экзэмпляр Бібліі жыхарам абласнога цэнтра падарыў кіраўнік дзяржавы на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным тысячагоддзю горада. Упершыню шырокай публіцы кнігу прэзентавалі ў студзені гэтага года. Рарытэт быў выстаўлены на непрацяглы час. Цяпер у брастаўчан і турыстаў зноў з`явілася магчымасць убачыць рэдкі экспанат. Гэта падарунак да Дня вызвалення горада, які абласны цэнтр адзначыць 28 ліпеня.

Біблія з`явілася ў 1563 годзе ў Брэсцкай друкарні па ініцыятыве і на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Унікальнасць экзэмпляра ў тым, што ў ім захаваліся два гравіраваныя тытульныя лісты для Старога і Новага Запаветаў. Кніга ўпрыгожана шматлікімі гравюрамі, вялікімі літарамі.

У музеі гісторыі Брэста налічваецца больш як 4 тыс. прадметаў з XVI стагоддзя да сучаснасці.

9 ліпеня 2020, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
Радзивилловская Библия Брэст Оцифровка День города
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме