https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затраты дзяржавы на развіццё ракетабудаўнічай галіны ўжо шматразова акупіліся за кошт кантрактаў на пастаўку гэтага ўзбраення


Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка.
"Гэта не тыя грошы, пра якія, можа, нехта гаворыць ці піша. У маштабах не толькі нацыянальнай эканомікі, але нават нашага абароннага сектара гэта вельмі разумныя грошы. Да таго ж затраты дзяржавы шматразова акупіліся за кошт рэалізацыі кантрактаў па гэтым напрамку. Таму можна дакладна сказаць, што гэта абсалютна не затратная для дзяржавы галіна", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 мая наведаў доследна-выпрабавальны ўчастак навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю ў Мачулішчах. Тут кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём у Беларусі ракетнай вытворчасці. Яму далажылі аб выкананні дзяржпраграмы развіцця ракетнай вытворчасці ў Беларусі на 2017-2020 гады, праблемных пытаннях і прапановах па іх вырашэнні.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, за гэтыя гады беларускія ракетабудаўнікі зрабілі даволі вялікі скачок. Напрыклад, павялічана далёкасць стральбы з рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз-М" - з 200 да 300 км. Прадаўжаецца стварэнне новых тыпаў боепрыпасаў да гэтай сістэмы.

"Работы вельмі складаныя. Гэта фактычна ўжо касмічныя або аэракасмічныя тэхналогіі. Таму мы ў прынцыпе на правільным шляху, але трэба яшчэ час", - сказаў журналістам старшыня ДВПК.

Яшчэ адна сур`ёзная распрацоўка - зенітны ракетны комплекс "Бук-М3". Гэта не проста мадэрнізаваная версія расійскага ЗРК. "Мы ўжо адышлі ад паняцця "мадэрнізацыя савецкага або расійскага комплексу". Гэта поўнасцю першы беларускі зенітны ракетны комплекс. Галоўнае, што яму не хапала, - гэта зенітнай кіруемай ракеты. Першыя пускі былі праведзены ў лютым, цяпер ідзе яе дапрацоўка", - адзначыў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.

Цяпер абаронныя прадпрыемствы хочуць заняцца самымі складанымі і дарагімі вырабамі: баявымі часткамі, выбуховымі рэчывамі, паліўна-энергетычнымі матэрыяламі.

"Мы пакуль знаходзімся ў пачатковай стадыі, але развіваемся даволі хутка. Гэта якраз той вектар, над якім будзем працаваць у наступнай пяцігодцы. Гэта значыць жалеза і электроніка ёсць, цяпер справа за энергаёмістымі матэрыяламі ваеннага прызначэння", - дадаў Раман Галоўчанка.

22 мая 2020, Мачулішчы
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:448
 
Ключевые слова:
Ракетостроение Технологии Вооружение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме