https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зафіксаваны 4204 выпадкі заражэння каранавірусам, 40 чалавек памерлі


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 4204 выпадкі захворвання на COVID-19. За суткі прырост склаў 476 чалавек.
65 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Памерлі 40 чалавек з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 81.246 тэстаў на каранавірус. Для правядзення тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі.

Каранавірус пацверджаны ў 116 беларускіх дзяцей. Большасць з іх пераносяць інфекцыю ў бессімптомнай альбо лёгкай форме.

Падчас стрыму намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан праінфармавала, што цягам некалькіх апошніх дзён у Беларусі штодзённа рэгіструецца прыкладна аднолькавая колькасць выпадкаў — 340–360.

"Мы прагназуем, што такая сітуацыя працягнецца каля двух-трох тыдняў. Мы прымаем усе меры, каб не дапусціць імклівага, лавінападобнага росту і прайсці паката гэты перыяд пад’ёму COVID-19" - заявіла Богдан.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.

З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных. 

Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.

Звязда, 16 красавіка 2020
 
Дата публикации:16.04.2020
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме