https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі амаль $9,2 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня, паводле папярэдніх даных, склалі $9 млрд 158,9 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За лістапад золатавалютныя рэзервы знізіліся на $34,9 млн (на 0,4 працэнта) пасля росту ў кастрычніку на $362,9 млн (на 4,1 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лістапада абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму $193 млн.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лістападзе садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

6 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:251
 
Ключевые слова:
золотовалютные резервы Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме