"Народныя казкі расказваюць пра ўзаемадапамогу і дабрыню, смеласць і справядлівасць, і мы вельмі рады, што цяпер у Беларусі іх будуць слухаць на роднай мове", – гаворыць дырэктар па развіцці кампаніі Яндэкс у нашай краіне Яўген Лашкевіч.
Дарэчы, разам з беларускімі Аліса "ведае" больш як 100 казак на рускай мове – як народныя, так і з сусветнай спадчыны: пра Папялушку, Бабу-Ягу, Зімоўе звяроў, Царэўну-жабку, Мароза Іванавіча, Сіўку–Бурку і г.д.
Многія з іх таксама чытаюць вядомыя медыяперсоны: Антон Камолаў, Сяргей Лазараў, Іван Ахлабысцін, саліст гурта "Мумій Троль" Ілья Лагуценка, беларускі Рыта Дакота і Каця Іванчыкава (гурт IOWA) ды іншыя.
Паслухаць іх можна ў разумных калонках Станцыя і Станцыя Міні, альбо ў дадатку для iOS і Android, у браўзеры, навігатары ды іншых прыладах, дзе ёсць галасавы памочнік Яндэкс.
Вікторыя Захарава
Звязда, 21 снежня 2019