Экспазіцыя пад брэндам Belarus пачала працаваць сёння на міжнароднай выстаўцы медыцынскіх інавацый Medinex у Баку (Азербайджан).
Свае дасягненні ў галіне медыцынскіх інавацый на выстаўцы прадстаўляюць РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, Гарадскі клінічны радзільны дом нумар 2 Мінска, медцэнтр "ЛАДЭ" і інш.
У прыватнасці, Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі раскажа пра магчымасці навучання ў дактарантуры, аспірантуры і клінічнай ардынатуры для замежных грамадзян.
Таксама будзе прадстаўлены дзяржаўны інфармацыйны партал медыцынскіх паслуг "Клінікі Беларусі".
"У наведвальнікаў беларускай экспазіцыі будзе магчымасць азнаёміцца з такімі высокатэхналагічнымі паслугамі айчыннай медыцыны, як малекулярна-генетычная дыягностыка, пазітронна-эмісійная тамаграфія, стэрэатаксічная радыехірургія, дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі (ЭКА і інш.), а таксама з сучасным дыягнастычным абсталяваннем экспертнага класа, - адзначылі у цэнтры. - Па выніках работы беларускай экспазіцыі плануецца падпісанне шэрага дагавораў аб супрацоўніцтве, праграм сумесных дзеянняў з замежнымі медыцынскімі ўстановамі".
6 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА