https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чатыры беларуска-амерыканскія дакументы па пашырэнні барацьбы з наркотыкамі падпісаны ў Мінску


Чатыры беларуска-амерыканскія мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж беларускімі дзяржорганамі і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША падпісаны 21 мая ў МЗС Беларусі.
Падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Дзяржаўным мытным камітэтам, Міністэрствам унутраных спраў, Следчым камітэтам Беларусі і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Як адзначыла на мерапрыемстве часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, гэтыя дакументы - важны крок ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі. Яна звярнула ўвагу на высокія стандарты дзейнасці беларускіх праваахоўных органаў і выказала ўпэўненасць, што абодва бакі будуць эфектыўна ўзаемадзейнічаць. "Дакументы адкрываюць дарогу для дружалюбнага супрацоўніцтва", - сказала часовы павераны ў справах ЗША.

"Барацьба з гандлем наркотыкамі вельмі важна, і мы спадзяёмся на ўмацаванне супрацоўніцтва з беларускімі калегамі", - падкрэсліла дыпламат. Яна дадала, што амерыканскі бок разгледзіць прапановы беларускіх калег аб арганізацыі сумесных трэнінгаў на базе Акадэміі МУС.

21 мая 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:422
 
Ключевые слова:
Наркотрафик Беларусь-США Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме