https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітай створыць заканадаўства для барацьбы з незаконнымі генетычнымі эксперыментамі


Аб гэтым паведамляе Міністэрства навукі і тэхналогій КНР.
Улады Кітая заявілі аб намеры распрацаваць эфектыўнае заканадаўства, якое дазволіць прадухіліць магчымасць правядзення незаконных вопытаў у галіне генетыкі.

"Міністэрства навукі і тэхналогій выступае рашуча супраць гэтай сітуацыі", - гаворыцца ў апублікаванай на сайце ведамства заяве. Ведамства таксама заявіла, што будзе "падтрымліваць і заахвочваць даследчыкаў праводзіць навуковыя эксперыменты ў адпаведнасці з законам".

Як паведамляе Сіньхуа, у Кітаі следчая група абвінаваціла генетыка ў арганізацыі эксперымента са штучным змяненнем генаў эмбрыёнаў. Паводле папярэдніх вынікаў расследавання, кітайскі даследчык Хэ Цзянькуй арганізаваў эксперымент са штучным змяненнем генаў эмбрыёнаў з мэтай рэпрадукцыі.

Даследаванне праводзілася для атрымання асабістай славы і выгады, што забаронена законамі КНР. Генетык самавольна, не інфармаваўшы кантрольныя органы, прыцягнуў фінансаванне і правёў даволі небяспечны эксперымент.

У лістападзе 2018 года Хэ Цзянькуй, які працуе ў горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун, у сваім відэазвароце ў інтэрнэце заявіў аб нараджэнні першых у свеце дзвюх дзяўчынак-блізнят з адрэдактаванымі генамі.

Паводле слоў навукоўца, ДНК нованароджаных была зменена з дапамогай новага метада рэдактавання генаў, што дасць магчымасць абараніць іх ад заражэння ВІЧ.

22 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2019
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:374
 
Ключевые слова:
Исследования Генетика Китай ВИЧ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме