https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва Уселюбе распачалі культ Маці Божай Новага Жыцця


4 сакавіка, у парафіяльнае свята ў гoнар святога Казіміра, ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч благаславіў у касцёле фігуру Маці Божай, якая будзе ўшаноўвацца пад тытулам Маці Божай Новага Жыцця.
Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, вітаючы ў адноўленай намаганнямі мясцовых вернікаў святыні парафіянаў і гасцей, пробашч уселюбскай парафіі кс. Віталій Цыбульскі адзначыў, што для іх невялікай парафіяльнай супольнасці гэты дзень мае гістарычнае значэнне.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч у прамоўленай гаміліі адзначыў, што прыклад св. Казіміра, які ўшаноўваецца таксама як апякун Гродзенскай дыяцэзіі, вучыць веры, любові да Бога і бліжняга, руплівасці ў жыцці паводле Хрыстовага Евангелля.

«Эгаіст не будзе па-сапраўднаму шчаслівы, бо больш шчасця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць, — падкрэсліў іерарх. — Mоладзь можа вучыцца ў святога Казіміра любові да малітвы, будаванню ўласнай будучыні на трывалых маральных каштоўнасцях, супраціўленню спакусам гэтага свету і трываламу імкненню да святасці», — дадаў біскуп Кашкевіч.

На заканчэнне літургіі вернікі ўшанавалі рэліквіі свайго святога апекуна, а таксама выказалі ўдзячнасць біскупу за ўдзел у парафіяльнай урачыстасці.

Catholic, 5 сакавіка 2019
 
Дата публикации:05.03.2019
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:266
 
Ключевые слова:
Гродно Христианство Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме