https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шкода ад разагравання: анколаг заклікаў адмовіцца ад кантэйнераў для ежы


Большасць кантэйнераў, якія многія выкарыстоўваюць для абеду на рабоце, непрыдатныя для паўторнага выкарыстання.
У такім разе павялічваецца рызыка вылучэння таксічных рэчываў і мікрачасціц, асабліва калі посуд разаграваць. Існуе меркаванне, што назапашванне такіх рэчываў прыводзіць да небяспечных хвароб, у тым ліку і да з’яўлення пухлін. Урач-анколаг Яўген Чаромшкін расказаў аб тым, як менавіта ўплывае на арганізм выкарыстанне пластыкаў кантэйнераў для захоўвання ежы.

Па словах спецыяліста, пластык бывае небяспечным, калі ён зроблены з удзелам або на аснове хімічных злучэнняў, якія пры награванні пачынаюць выдзяляць атрутныя для чалавека рэчывы. Мікрапластык жа трапляе ў арганізм не толькі праз выкарыстанне падобных кантэйнераў. Чаромшкін адзначыў, што ён ёсць усюды і паступова назапашваецца і ў арганізме чалавека.

«Мікрапластык інэртны. Пакуль не даказана, што ён уключыўся ў геном, запусціў нейкія мутацыі і працэс пухліннага росту», — падкрэсліў анколаг.

Пры гэтым шкоду пластыкавых кантэйнераў пры награванні ён пацвердзіў і парэкамендаваў посуд з такога рэчыва не выкарыстоўваць. Лепш аддаць перавагу альтэрнатыве — шкляному посуду ці глінянаму.

«Вы ж не ведаеце, хто выпусціў гэты пластык, якія ў ім кампаненты, ці прыдатны ён для паўторнага выкарыстання», — растлумачыў ён.

Звязда, 22 снежня 2024
 
Дата публикации:22.12.2024
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:28
 
Ключевые слова:
Пластик Онкология Куфэрак здароўя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме