«Кампанія Ілана Маска Neuralink мае намер ужывіць новы імплант, Blindsight, чалавеку ўпершыню ў канцы 2025 года. Прылада заклікана вярнуць зрок цалкам сляпым людзям», — гаворыцца ў паведамленні.
У верасні мінулага года амерыканскі бізнесмэн заявіў, што зрокавы імплант Neuralink дазволіць бачыць нават невідушчым з нараджэння людзям. Па словах Маска, спачатку якасць выявы будзе нізкай, але ў будучыні імплант дазволіць чалавеку бачыць у інфрачырвоным і ўльтрафіялетавым спектры і зможа ўлоўліваць даўжыню хвалі радара.
Звязда, 31 сакавіка 2025