https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЦВК Беларусі аб`явіла канчатковыя вынікі выбараў дэпутатаў


Працэнт выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні па Рэспубліцы Беларусь, склаў 73,14 працэнта.
"25 лютага ў Рэспубліцы Беларусь праведзены адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Упершыню ў Беларусі праведзены выбары дэпутацкага корпуса ў такім фармаце на падставе абноўленай Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, - расказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. - Выбарчая кампанія прайшла ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам і каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні адзінага дня галасавання, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй".

Выбары і галасаванне забяспечвалі 6805 выбарчых камісій. У іх склад было ўключана 66 692 чалавекі. У краіне працавалі 45 505 нацыянальных і 294 замежныя (міжнародныя) наглядальнікі. Актыўна праявіла сябе на выбарах моладзь. З агульнай колькасці ўключаных у спісы ўпершыню галасуючых грамадзян прыйшлі на выбары амаль 77 працэнтаў.

У адзіны дзень галасавання выбрана 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 511 дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў усіх узроўняў.

Па Мінску прынялі ўдзел у галасаванні 61,48 працэнта, па Брэсцкай вобласці - 76,20 працэнта, па Віцебскай вобласці - 75,63 працэнта, па Гомельскай вобласці - 75,85 працэнта, па Гродзенскай вобласці - 76,93 працэнта, па Мінскай вобласці - 74,20 працэнта, па Магілёўскай вобласці - 77,03 працэнта.

Пры гэтым працэнт выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні па выбарах у абласныя саветы дэпутатаў, склаў 73,14 працэнта, раённыя - 78,2 працэнта, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) - 71,42 працэнта, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) - 77,07 працэнта, пасялковыя - 72,74 працэнта, сельскія - 81,73 працэнта.

1 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме