https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануюць стварыць грузавы электрамабіль


Аб гэтым паведаміў 21 верасня на прэс-канферэнцыі начальнік навукова-інжынірынгавага цэнтра "Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын" Аб`яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч.
"Мы рушылі наперад у распрацоўцы легкавога аўтамабіля. У канцы года плануем прадставіць навінку. Работа ў гэтым напрамку актыўна вядзецца. Адносна галіны камерцыйнага транспарту цесна працуем з Мінскім аўтамабільным заводам, рыхтуецца праект па стварэнні грузавога электрамабіля", - сказаў Аляксандр Бялевіч.

Ён падкрэсліў, што ў развіцці электратранспарту ўпор робіцца на распрацоўку кампанентнай базы - электрапрывода, накапляльнікаў энергіі. "Інакш не зможам забяспечыць лакалізацыю, якая дазволіла б заявіць аб тым, што гэта беларускі прадукт", - растлумачыў эксперт.

Праграма развіцця электратранспарту ў Беларусі, паводле яго слоў, узгоднена Нацыянальнай акадэміяй навук і перададзена ў Савет Міністраў.

21 верасня 2018, Мінск
Вера Сяргеева - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.09.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:455
 
Ключевые слова:
Электромобиль Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме