https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют на таргах БВФБ


25 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0056 рубля (0,56%) і склаў 2,4544 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0062 рубля (0,30%) і склаў 2,0882 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0219 рубля (0,70%) і склаў 3,1726 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту працягваюць расці і да поўдня знаходзіліся ў раёне адзнакі 81 долар за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 0,3350 рубля і склаў 65,8244 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2018
 
Дата публикации:25.09.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:410
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме