https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія дэпутаты абмеркавалі з аналітыкамі нямецкага фонду Кёрбера геапалітычную сітуацыю ў Еўропе


У Палаце прадстаўнiкоў 31 мая старшыні пастаянных камісій па міжнародных справах Валерый Варанецкі і па нацыянальнай бяспецы Валянцін Міхневіч сустрэліся з дэлегацыяй членаў "Знешнепалітычнай сеткі" германскага фонду імя Кёрбера.
Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, бакі абмеркавалі "геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне, стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам", пры гэтым "асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню сучасных выклікаў і пагроз у рэгіёне".

"Беларускі бок выказаўся за ўмацаванне даверу і бяспекі ў Еўропе, паляпшэнне адносін паміж Расіяй і ЕС, прагматызацыю супрацоўніцтва і яго напаўненне канкрэтнымі ўзаемавыгаднымі праектамі ў інтарэсах кансалідацыі, павышэнне канкурэнтаздольнасці і бяспекі Вялікай Еўропы без раздзяляльных ліній", — адзначылі ў прэс-службе.

Напярэдадні з аналітыкамі нямецкага фонду сустрэчу правёў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Міністр "ахарактарызаваў асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі беларускай дзяржавы, падрабязна асвятліў знешнепалітычныя ініцыятывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на прасоўванне ідэй партнёрства інтэграцыйных аб`яднанняў, абнаўлення агульнаеўрапейскага дыялогу ў сферы бяспекі, закрануў тэматыку ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС і развіцця беларуска-германскіх адносінаў".

Фонд імя Кёрбера з`яўляецца адным з вядучых аналітычных цэнтраў ФРГ у галіне знешняй палітыкі. "Знешнепалітычная сетка", якая функцыянуе ў рамках фонду, аб`ядноўвае маладых прафесіяналаў у міжнароднай сферы. Штогод з 2005 года па лініі фонду арганізуюцца рабочыя паездкі ў краіны, "якія маюць асаблівае значэнне для германскай знешняй палітыкі".

У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі ведамства федэральнага канцлера ФРГ, апарата бундэстага, федэральных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі аналітычных структур, акрэдытаванага ў Берліне дыпкорпуса.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 31 мая 2018
 
Дата публикации:31.05.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:542
 
Ключевые слова:
Внешняя политика Аналитика Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме