https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам - гэта адносіны са знакам якасці


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, каментуючы вынікі афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з яго ўзбекскім калегам Шаўкатам Мірзіёевым.
"Праведзеныя вельмі грунтоўныя перагаворы кіраўнікоў дзяржаў пацвердзілі гістарычны характар гэтага візіту. З упэўненасцю магу сказаць, што сёння адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам і лідарамі нашых дзяржаў - гэта адносіны са знакам якасці", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў ён назваў грунтоўнай размовай па ўсіх без выключэння напрамках двухбаковага супрацоўніцтва. Па іх выніках падпісана дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі на 2024-2025 гады. У ёй у тым ліку прадугледжаны праекты прамысловай кааперацыі, стварэнне сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей.

Гаварылі бакі і аб выхадзе на рынкі трэціх краін, перш за ўсё Афганістана.

"Мы будзем рэалізоўваць усе гэтыя планы ў бліжэйшым будучым. Размова ідзе аб шматузроўневым стратэгічным узаемадзеянні паміж нашымі краінамі, якое мы маем намер паглыбляць", - заявіў міністр.

9 лютага 2024, Ташкент
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.02.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:235
 
Ключевые слова:
Узбекистан Сотрудничество Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме