https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кулікоў пра адрозненні ад народаў Заходняй Еўропы: мы сумленне не прадавалі за індульгенцыі


Палітычны аглядальнік, публіцыст Дзмітрый Кулікоў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся меркаваннем аб тым, што звязвае рускіх з еўрапейцамі, а таксама аб адрозненнях у іх шляхах.
"У палітычным сэнсе і гістарычным я якраз не еўрапеец. І мы не еўрапейцы. У нас свой лёс", - сказаў Дзмітрый Кулікоў, разважаючы на тэму падабенства і адрозненняў народаў.

Але разам з тым эксперт адзначыў, што гістарычна ў рускіх адзін корань з Заходняй Еўропай - антычная цывілізацыя Міжземнамор`я. "Але мы праз Візантыю пайшлі сваім шляхам, чаго яны нам дараваць не могуць дагэтуль. Яны Візантыю знішчалі, не туркі. Гэта Заходняя Еўропа знішчыла, туркі толькі прыйшлі на ўсё гатовае", - дадаў ён.

"Гэта галіна захавалася ў нас, у праваслаўі, у многіх нашых асаблівасцях - як рускіх, так і беларускіх, і ўкраінскіх. Таму корань у нас адзін з Заходняй Еўропай, а шляхі розныя, галіны. Пачынаючы ад рэлігіі, і заканчваючы, што мы ведзьмаў не тапілі і не спальвалі разам з вучонымі. І сумленне не прадавалі за індульгенцыі. Гэта мае вялікае значэнне. Як можна сумленне купіць за грошы, Гасподняе дараванне праз індульгенцыю? Гэта ж доўгая з`ява, не выпадковая. У іх на гэтым рэфармацыя ўзнікла, свой раскол", - сказаў Дзмітрый Кулікоў.

Ён звярнуў увагу на той факт, што стагоддзямі ішоў працэс пранікнення культур з-за ўзаемнага гандлю, войнаў і г.д. "Але мы дакладна іншыя. А ва Украіне палічылі, што яны такія ж, як еўрапейцы. Але гэта хлусня. Можа быць, галічане, якія стагоддзямі знаходзіліся пад уладай Аўстра-Венгрыі і Польшчы, успамінаючы сваё рабства векавое, і могуць лічыць сябе еўрапейцамі. А астатнія ж чаго?", - сказаў эксперт, дадаўшы, што менавіта таму пачатак інтэрв`ю Уладзіміра Пуціна Такеру Карлсану пачынаўся з гістарычнай прадмовы.

"Гэта ўсё актуальна, гэта ўсё мае значэнне. Калі мы з вамі гэта забудзем, мы перастанем існаваць як мы. Мы станем невядома кім, а значыць, рабом патэнцыяльна таго, хто помніць, хто ён. Мы гэта павінны самі ведаць вельмі добра", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Кулікоў.

23 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.02.2024
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
Менталитет Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме