https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы медаль заваявала беларуская зборная на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі


У фінале спаборніцтваў па акрабатыцы 25-гадовая Ганна Гуськова заняла першае месца з вынікам 96,14 бала.
Ганна Гуськова заняла першае месца ў фінале алімпійскіх спаборніцтваў у Паўднёвай Карэі.

На чацвёртай пазіцыі 38-гадовая залатая медалістка ЗАГ-2014 у Сочы Ала Цупер, якая ўпала пасля прызямлення (59,94 бала).

Фінал прайшоў 16 лютага. Ён складаўся з трох этапаў. На першым выступілі 12 фрыстайлістак. Гуськова атрымала найбольшую суму балаў (94,15), Цупер была трэцяй (90,82).

На другім этапе з удзелам дзевяці наймацнейшых удзельніц Гуськова паказала чацвёрты вынік (85,05), Цупер — пяты (84,00). У трэці этап выйшлі шэсць спартсменак.

За перамогу на Алімпіядзе Гуськова атрымае 150 тыс. долараў ЗША.

Беларусь уключаная ў медальны залік Алімпіяды, дзе займае 12-е месца. Усяго ўзнагароды заваявалі спартсмены 23 краін. ЗАГ-2018 завершацца 25 лютага.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2018
 
Дата публикации:16.02.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:575
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Фристайл Олимпиада-2018
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме