https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пяць краін закупляюць на баранавіцкім прадпрыемстве апаратуру абароны лятальных апаратаў ад высокадакладнай радыёкіраванай зброі


Аб гэтым паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Уладзімір Лаўранюк.
Пяць краін закупляюць у ААТ "558-ы Авіяцыйны рамонтны завод" у Баранавічах бартавую апаратуру індывідуальнай радыётэхнічнай абароны лятальных апаратаў (АРТА) ад паражэння высокадакладнай радыёкіраванай зброяй "Сатэліт". 

Удасканалены камплект "Сатэліт-М2" беларуская кампанія прадставіць 31 студзеня ў Мінску на выставе падчас калегіі Дзяржкамваенпрама.

Сістэма з`яўляецца сумеснай распрацоўкай авіярамонтнага прадпрыемства з айчыннымі кампаніямі і ўстанаўліваецца на любы тып лятальнага апарата і марскія судны.

Як адзначыў Уладзімір Лаўранюк, пры першым з`яўленні ў 2011 годзе на міжнародным рынку ўзбраення (на авіяцыйным ваенна-марскім салоне LIMA-2011 у Малайзіі) беларускую распрацоўку тады замежныя эксперты назвалі тэхнічнай сенсацыяй.

Тэхналогіі, якія прымяняюцца, дазваляюць паветранаму судну стаць нябачным. "Сатэліт" здольны ўвесці ў зман не толькі ракеты "паветра-паветра", але і амаль усе наземныя сродкі СПА.

Прынцып дзеяння апаратуры "Сатэліт" заснаваны на скажэнні фронту электрамагнітнай хвалі. За кошт змянення дыяграмы накіраванасці лакатара можна імітаваць маняўровыя мэты. У выніку СПА суперніка "бачыць" не рэальны лятальны апарат, а некалькі фальшывых адзнак на экране лакатара.

Галоўнай і бясспрэчнай перавагай мадэрнізаванага АРТА з`яўляецца яе поўная электрамагнітная сумяшчальнасць з самалётным радыёлакатарам, што дазваляе лётчыку ажыццяўляць баявую работу, не адцягваючы ўвагі на пастаноўку перашкод. Пасля ўключэння апаратура працуе ўвесь час і не стварае перашкод уласным радыёэлектронным сродкам самалёта-носьбіта. Дасягаецца гэта за кошт невялікай магутнасці, што выпраменьваецца, — усяго 10-20 Вт (падобная еўрапейская апаратура, у прыватнасці італьянскага канцэрна Leonardo-Finmeccanica, мае "свячэнне" ў 7-8 кВт, што натуральна сур`ёзным чынам абмяжоўвае агляд самалётнага радыёлакатара).

У працэсе функцыянавання аўтаматычна ажыццяўляецца аналіз сігнальнай абстаноўкі, кантроль функцыянавання апаратуры з індыкацыяй яго вынікаў на пульце кіравання, рэгістрацыя параметраў і вынікаў сваёй працы.

Да пераваг апаратуры адносяцца яе невялікія габарыты і маса, што дазваляе захаваць на абараняемым самалёце або верталёце кропку падвескі для боепрыпасаў. Акрамя таго, апаратура спажывае малую колькасць энергіі — 10-20 Ват, тады як яе аналагам патрабуецца магутнасць перадатчыка ў дзясяткі і сотні кілават.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2018
 
Дата публикации:28.01.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:944
 
Ключевые слова:
Баранавічы Вооружение Военная техника Инновации Технологии Беспилотник Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме