https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Напрыканцы года падзякуй Богу


Бог вельмі шчодры на свае дары і любоў. Ён міласэрны і ласкавы і ніколі не пакідае сваіх дзяцей у самоце. Падзякуем Богу за 2017 год, за кожны яго дзень, за кожную хвіліну.
За радасць

Усмешка вуснаў, усмешка сэрца… Падзякуй Богу за кожную хвіліну радасці ў гэтым годзе. Радасць — гэта сапраўды вялікі дар, якім мы можам і павінны дзяліцца з іншымі.

За выпрабаванні

Жыццё не бывае без перашкодаў і выпрабаванняў. Нярэдка яны прыносяць смутак і расчараванне, пачуццё разгубленасці і няўпэўненасці, але менавіта праз такія перыяды жыцця Бог вучыць нас, загартоўвае характар, узмацняе веру, дае стымул і штуршок дзейнічаць, змяняцца, развівацца. Гэта своеасаблівы ўрок, які Айцец дапускае, каб перамяніць нашае сэрца. Падзякуем Яму за такую незвычайную школу.

За малітву і сакрамэнты

Малітва… Узгадай усе тыя моманты, калі ты стаяў на малітве. Цяжкі працоўны дзень. Стома. Магчыма, канфлікт… Ты ідзеш у касцёл і дастаеш ружанец… Або проста глядзіш на Гостыю. Некалькі хвілінаў — і стан прыгнечанасці змяняецца супакоем і гармоніяй, а нават і радасцю. Бог сапраўды дае гэтую радасць і гармонію, калі ты шчыра звяртаешся да Яго... Падзякуй Богу за кожную магчымасць і натхненне маліцца і прыступаць да сакрамэнтаў. Гэта сапраўды вялікая «духоўная падзарадка».

За дар любові

Бог ёсць Любоў, і той, хто любіць, спазнаў Бога. Словы падтрымкі, ранішняя кава, перапрашэнне, простая ўсмешка або такое знаёмае «надзень шапку»… Падзякуй Айцу за кожную праяву любові з боку іншых людзей, а таксама за перажыванне гэтага цудоўнага пачуцця ў тваім сэрцы, за натхненне дзяліцца любоўю з бліжнімі.

За кожнага чалавека

Іх было шмат… Блізкія, родныя, сябры, каханыя, суседзі, калегі, выпадковыя знаёмствы, звычайныя мінакі, якім трэба было дапамагчы знайсці вуліцу… Людзі… Кожны непаўторны, арыгінальны, цудоўны ў вачах Бога… Розныя… Хтосьці з іх прыносіў табе ў гэтым годзе радасць, хтосьці — боль… Падзякуй за кожнага. За кожную сустрэчу… Бо менавіта з такіх сустрэч будуецца тваё жыццё. Дзякуй за кожнага чалавека ў 2017-м.

За дары і натхненне

Бог цэлы год адорваў цябе неабходнымі дарамі Святога Духа, даваў натхненне, узмацняў, падымаў з цемры граху, падтрымліваў… Падзякуй Яму за гэтыя ласкі. Бог – Усемагутны!

За магчымасць быць сабой

Падзякуй Богу за кожную магчымасць быць самім сабой, за рэалізацыю свайго паклікання, за рэалізацыю сваёй непаўторнай дарогі ў гэтым годзе. Бо толькі калі ты – сапраўды ты, спраўджваецца Божая воля ў тваім жыцці. Падзякуй Яму за тое, што Ён стварыў цябе менавіта такім (або такой)… Ты – самае любімае Яго дзіця.

За святароў і ўсё духавенства

Падзякуй Богу за Яго мужных рыцараў, якія, нягледзячы на стому, псіхалагічны прэсінг (так, не без гэтага), часам нават адсутнасць здароўя, ідуць ратаваць душы. За кожны момант святой Імшы, за кожнае казанне, за катэхезу, асабістую размову, простыя словы падтрымкі, споведзь… Падзякуй за іх рукі, якія трымаюць Цела і Кроў Хрыста, якія благаслаўляюць, якія хрысцяць, якія прыносяць Хрыста… Гэта сапраўды найвялікшы дар, які мы маем…

Скажы Богу СВАЁ «дзякуй». Ён заўсёды чакае размовы з табой… Бог – Усемагутны!

Марына Валасар
Catholic.by, 31 снежня 2017
 
Дата публикации:31.12.2017
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:581
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Новый год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме