Буйная амерыканская кампанія Mapbox купіла беларускі стартап MapData. Ужо вядома, што спецыялісты, якія працуюць над развіццём праекта, застануцца працаваць у Мінску.
За апошні час гэта ўжо другі выпадак, калі кампанія з ЗША звярнула ўвагу на беларускую IT-індустрыю. У гэтым годзе Google набыў беларускую кампанію AIMatter, якая займаецца распрацоўкамі ў сферы штучнага інтэлекту.
"Важна тое, што тут, у Мінску, адбываецца: у вас мноства стартапаў, няхай гэта гульнявыя кампаніі або картаграфічныя сэрвісы. Гэта паказвае, у якім кірунку людзі думаюць. Ёсць праекты з машынным навучаннем і штучным інтэлектам", — распавёў CEO Mapbox Эрык Гундэрсэн.
Партнёр юрыдычнай кампаніі "Алейнікаў і Партнёры", якая садзейнічала здзяйсненню здзелкі, Дзмітрый Мацвееў на сваёй старонцы ў Facebook працытаваў словы бізнесмена Юрыя Гурскага — "Хочаш прадаць праект, рабі яго ў Беларусі".
Мінск, 13 снежня 2017
Sputnik
Sputnik