https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кошман: чым здзівіць астраномаў дзень зімовага сонцастаяння


У дзень зімовага сонцастаяння супрацоўніца Маскоўскага планетарыя Людміла Кошман распавяла, чым асабліва цікава астраномам гэта з`ява.
У астраномаў ёсць 4 важныя падзеі ў годзе — гэта вясновае і асенняе раўнадзенства і летняе і зімовае сонцастаянне.

Сонцастаянне — адзін з двух дзён у годзе, калі вышыня Сонца над гарызонтам апоўдні мінімальная (зімой) або максімальная (летам), адзначыла астраном Людміла Кошман.

У дзень зімовага сонцастаяння Сонца падымаецца на найменшую вышыню над гарызонтам.

"21 снежня мы чакаем зімовае сонцастаянне — самую доўгую ноч. Светлавы дзень будзе доўжыцца ўсяго толькі 7 гадзін. У летняе сонцастаянне ўсё адбываецца наадварот — ноч доўжыцца ўсяго толькі 7 гадзін, астатняе — дзень. Але самае цікавае для астраномаў будзе адбывацца 22 снежня, дзень пачне паступова расці", — распавяла Кошман.

Можна сказаць, што з 22 снежня — гэта пачатак новага сонечнага года, адзначыла астраном.

У славянскім фальклоры дню зімовага сонцастаяння прысвечана прыказка: сонца — на лета, зіма — на мароз. Па зімовым сонцастаяння традыцыйна судзілі пра будучы ўраджай: іней на дрэвах — да багатага ўраджаю збожжа.

Sputnik, 21 снежня 2017
 
Дата публикации:21.12.2017
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:598
 
Ключевые слова:
Зимнее солнцестояние Астрономия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме