https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Слова Скарыны на сербскай мове гучала на кніжнай выстаўцы ў Бялградзе


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Па 29 кастрычніка ў сталіцы Сербіі праходзіць 62-я Бялградская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, дзе адбылася прэзентацыя беларускага стэнда.

Прадстаўлена літаратура рознай тэматыкі: мастацкая, краязнаўчая, дзіцячая, вучэбная. На нацыянальным стэндзе Беларусі прэзентаваны кнігі дзяржаўных выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі", "Беларусь", Выдавецкі дом "Звязда", "Народная асвета". Экспануюцца кнігі, прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце - 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Госці выстаўкі могуць убачыць кнігу - уладальніцу Гран-пры нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", а таксама Гран-пры 14-га Міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі" - "Сусветная спадчына Францыска Скарыны", выдадзеную на беларускай, рускай і англійскай мовах выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі".

У рабоце 62-й Бялградскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў, прадстаўнікі "Фонду братоў Карыч" Міланка і Багалюб Карыч, а таксама прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Сербіі, сербскіх СМІ.

Урывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі "Юдзіф" на беларускай і сербскай мовах прачыталі Валерый Брылёў і Міланка Карыч.

24 кастрычніка, Мінск
 
Дата публикации:24.10.2017
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
Сербия Дипломатия Францыск Скарына Выставка Книгоиздание 500-годдзе беларускага кнігадрукавання
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме