https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барысаўскі завод медпрэпаратаў асвоіць дзве новыя для Беларусі тэхналогіі вытворчасці лякарстваў


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў" асвоіць дзве новыя для Беларусі тэхналогіі вытворчасці лякарстваў.

Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін наведаў шэраг прадпрыемстваў Мінскай вобласці, якія рэалізуюць праекты па Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады.

Адзін з такіх праектаў - "Рэканструкцыя ампульнай вытворчасці" - выконвае Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў. На прадпрыемстве плануюць стварыць вытворчасць, заснаваную на шпрыцавым напаўненні, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі GMP.

Акрамя таго, па праекце плануецца асвоіць і ўкараніць дзве новыя для Беларусі тэхналогіі па вытворчасці лекавых сродкаў: глюказамін (аналаг Дона, Rottapharm S.p.A.) і цыцікалін (аналаг Цэраксон, Ferrer Internacional S.A.).

Аляксандр Шумілін наведаў таксама СЗАТ "Белджы" - завод па дробнавузлавой зборцы легкавых аўтамабіляў. Навізна праекта вызначаецца наступнымі тэхналогіямі: працэс зваркі кузаваў з выкарыстаннем найноўшых зварачных сістэм з адаптыўным рэгулятарам і фарбавання сучаснымі экалагічнымі матэрыяламі на воднай аснове.

Прадугледжаная тэхналогія нанясення лакафарбавага пакрыцця на тэрыторыі краіны будзе прыменена ўпершыню. На вытворчасці плануецца стварыць шматузроўневую аўтаматызаваную сістэму кантролю тэхналагічнага працэсу. Цяпер будаўніцтва завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў знаходзіцца на завяршальным этапе.

8 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.09.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:1007
 
Ключевые слова:
Медпрепараты Импортозамещение Барысаў Беларусь-2020 Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме