https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэмаркацыю беларуска-ўкраінскай мяжы плануецца завяршыць да канца 2018 года


Аб гэтым паведаміў у інтэрв`ю пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
"Падчас сустрэчы прэзідэнтаў (21 ліпеня ў Кіеве.) было прынята вельмі важнае рашэнне аб аднаўленні працэсу дэмаркацыі ўкраінска-беларускай мяжы. Гэта будзе новы этап у нашых адносінах, — сказаў ён. — Вельмі доўга гэтае пытанне не вырашалася, але ў пачатку ліпеня нашым прэзідэнтам быў падпісаны ўказ аб сустаршыні сумеснай дэмаркацыйнай камісіі. Цяпер яна пачне працу, на пачатку жніўня адбудзецца першая сустрэча сустаршыняў".

Паводле слоў дыпламата, некалькі гадоў таму бакі ўжо пачалі, але не скончылі працу па дэмаркацыі мяжы.

"Беларускі бок больш зрабіў, але цяпер камісія адновіць сваю працу. Да верасня павінна быць узгоднена і зацверджана дарожная карта дэмаркацыі. Рэальныя даты заканчэння дэмаркацыі — канец наступнага года. Гэта важна і з пункту гледжання аховы межаў, і з пункту гледжання актывізацыі прыгранічнага супрацоўніцтва", — адзначыў Кізім.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 жніўня 2017
 
Дата публикации:02.08.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:699
 
Ключевые слова:
Граница Демаркация Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме