"Мы здымаем не толькі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мы здымаем і іншыя тэрыторыі. Ёсць у нас замежныя замоўцы на касмічную здымку, але гэта не з`яўляецца асноўным", — сказаў Залатой.
Паводле яго слоў, эканамічны эфект узнікае за кошт стварэння новых тэхналогій, новай апаратуры.
"Аб`ём замоў, якія атрымала рэспубліка на тэлескопы, аналагічныя нашаму апарату, на розныя электронныя кампаненты, на праграмнае забеспячэнне, неабходнае для апрацоўкі, — вось гэтыя даходы, яны перавышаюць ўжо на 8 млн долараў выдаткі", — адзначыў Залатой.
Як паведамілі ў рэпартажы тэлеканала, за пяць гадоў бесперабойнай працы апарат наздымаў прыблізна 140 млн квадратных кіламетраў Зямлі. Дэталёвая прапрацоўка беларускіх карт дазволіла ўзмацніць нацыянальную бяспеку, весці пастаянны маніторынг экалагічнай і геалагічнай сітуацыі, а таксама прадухіляць надзвычайныя здарэнні. Запуск уласнага спадарожніка станоўча адбіўся і на эканоміцы краіны, было адзначана ў рэпартажы.
Зараз беларускія і расійскія навукоўцы працуюць над стварэннем спадарожніка зандавання Зямлі. Вывесці на арбіту яго плануюць ў 2021 годзе.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 ліпеня 2017
Мінск, 23 ліпеня 2017