https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову ААТ "Амкадор" аб стварэнні ў Беларусі вытворчасці трактароў з шарнірна-сучлененай рамай


Пра гэта паведаміў 25 ліпеня міністр прамысловасці Віталь Воўк па выніках даклада ўрада прэзідэнту аб перспектывах развіцця айчыннага трактарабудавання.
Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 верасня падрыхтаваць прапановы па фармаце працы над праектам.

"Шарнірна-сучленены трактар у Рэспубліцы Беларусь будзе. "Амкадор" і МТЗ знойдуць ўзаемапрымальнае супрацоўніцтва", — цытуе міністра дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Воўк звярнуў увагу на тое, што такія трактары карыстаюцца попытам на знешніх рынках і Беларусь зможа скласці канкурэнцыю замежным прадпрыемствам, якія выпускаюць аналагічную тэхніку. "А значыць, праект мае вялікія перспектывы", — дадаў кіраўнік Мінпрама.

Пад якім брэндам і на якім прадпрыемстве будуць збірацца трактары з шарнірна-сучлененай рамай, яшчэ канчаткова не вырашана. Магчыма, беларускія вытворцы проста абмяняюцца сваімі тэхналогіямі і напрацоўкамі.

Пакуль не выключаецца, што "Амкадор" і МТЗ пойдуць на цесную кааперацыю. Гэта, паводле слоў міністра, "дазволіць аб`яднаць намаганні лепшых спецыялістаў у краіне і сысці ад залішніх выдаткаў, якіх было б не пазбегнуць пры стварэнні вытворчасці з нуля".

Прамысловая вытворчасць шарнірна-сучлененых трактароў у рэспубліцы будзе запушчана пасля правядзення выпрабаванняў гэтай тэхнікі. "Думаю, на працягу года-двух, — сказаў Воўк. — Да гэтага будуць доследна-прамысловыя партыі. Эксплуатацыя пачнецца раней. Можа быць, нават у наступным годзе".

Што датычыцца развіцця трактарабудавання ў цэлым, то падчас нарады была падкрэслена неабходнасць пашыраць наменклатуру тэхнікі для павышэння экспартнага патэнцыялу краіны і забеспячэння патрэб унутранага рынку.

Пра тое, што ААТ "Амкадор" плануе пабудаваць новы трактарны завод пад Мінскам, журналісты ўпершыню даведаліся ад віцэ-прэм`ера Уладзіміра Сямашкі.

"Гаспадар холдынгу "Амкадор" Аляксандр Шакуцін падрыхтаваў і ўнёс прапанову аб тым, што ў шэрагу іншых інвестыцыйных праектаў ён будзе ствараць вытворчасць аўтатрактарнай і камунальнай тэхнікі. Былі розныя меркаванні і пазіцыі з гэтай нагоды, але я асабіста падтрымліваю гэты праект", — паведаміў Сямашка 24 мая.

У "Амкадора", сказаў ён, ёсць вопыт вырабу тэхнікі з шарнірнай рамай і гідрамеханічнай перадачай. Акрамя таго, дадаў віцэ-прэм`ер, урад падтрымлівае канкурэнцыю. Сямашка таксама паведаміў, што аб`ём інвестыцый у новую вытворчасць складзе 300—350 млн долараў і гэта будуць кітайскія крэдыты.

27 мая гендырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка заявіў журналістам, што трактар "Амкадор" не будзе канкурэнтам трактару Belarus. "Амкадор", паводле яго слоў, зойме "нішу, якая пакуль не належыць Беларусі".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2017
 
Дата публикации:25.07.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:956
 
Ключевые слова:
Амкодор Тракторостроение Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме