Згодна з паведамленнем Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, буйную партыя адзення, абутку і пасцельных рэчаў увозілі ў грузавым транспартным сродку DAF з Літвы цераз пункт пропуску "Катлоўка".
Пры правядзенні мытнага кантролю было выяўлена, што траціна тавару, які знаходзіўся ў грузавым адсеку, не заяўленая ў суправаджальных дакументах. Перамяшчаючы такім чынам частку адзення, суб`ект гаспадарання меў намер зменшыць суму мытных плацяжоў на 140 тысяч рублёў, лічаць мытнікі.
Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт тавару, які перавозіўся з парушэннем заканадаўства, складае больш за 600 тысяч рублёў.
Ашмянскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 КоАП (недэклараванне альбо недакладнае дэклараванне тавараў).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2017
Мінск, 3 чэрвеня 2017