https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расіянін скраў сейф і грошы з офіса мінскай фірмы


Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з аператыўнікамі Маскоўскага РУУС сталіцы затрыманы 48-гадовы расіянін. Ён выкраў сейф і буйную суму з офіса, размешчанага ў адным са сталічных бізнес-цэнтраў па вуліцы Клары Цэткін.
Як паведамляе ГУУС, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што затрыманы ўжо раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне маёмасных злачынстваў на тэрыторыі РФ.

У мінскім бізнес-цэнтры ён абраў адзін з офісаў, размешчаных на дзявятым паверсе, і пранік у яго, пашкодзіўшы дзвярны замок. У памяшканні мужчына узламаў два буйнагабарытныя сейфы і выкраў іх змесціва — 11.020 долараў ЗША і больш за 34 тысячы рублёў. Яшчэ адзін сейф (невялікага памеру) скінуў уніз праз акно, а затым забраў яго, хаваючыся з месца злачынства. У гэтым сейфе, як выявілася, было 200 рублёў.

У дачыненні да падазронага распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 КК (крадзеж). Санкцыя названай часткі артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 12 гадоў.

Выкрадзеныя грашовыя сродкі мужчына патраціў на куплю дарагой машыны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:28.06.2017
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:740
 
Ключевые слова:
Криминал Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме