https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сарваная спроба перакідання беларускіх цыгарэт у Латвію з дапамогай мотадэльтапланаў


На беларуска-латвійскай мяжы затрыманыя кантрабандысты-мотадэльтапланерысты.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі падпалкоўнік Антон Бычкоўскі, у ноч з 5 на 6 ліпеня на стыку межаў Мёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці, ля населенага пункта Дзісна, супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення пагранслужбы сарвалі спробу перакідання буйной партыі цыгарэт на тэрыторыю Латвіі пры дапамозе звышлёгкай авіяцыі.

Скрынкі з тытунёвымі вырабамі зламыснікі мацавалі да фюзеляжа паветранага судна. Затым пры дапамозе двух малапамерных лятальных апаратаў яны планавалі дастаўку кантрабанднай партыі на сумежную тэрыторыю. У навігацыйным абсталяванні быў запраграмаваны маршрут палёту цераз дзяржаўную мяжу. Канчатковым пунктам незаконнай дастаўкі павінен быў стаць населены пункт Рабежніекі ў Краслаўскім краі Латвіі.

"У выпадку поспеху паветранай аперацыі яны разлічвалі наладзіць сваю незаконную дзейнасць на сістэматычнай аснове. На месцы былой узлётна-пасадачнай паласы сельскагаспадарчага прызначэння ўдзельнікамі злачыннай групы было арганізаванае месца часовага размяшчэння, абсталяванае пры дапамозе прычэпа-кемпінга", — сказаў прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта.

Падчас спецыяльнай аперацыі на месцы злачынства затрыманыя трое непрацоўных грамадзян Беларусі 1969 і 1971 гадоў нараджэння — жыхары Смалявіч, Оршы і Полацка. Затрыманыя два мотадэльтапланы тыпу "Фрэгат", два мікрааўтобусы, легкавы аўтамабіль, прычэп-кемпінг, тры партатыўныя радыёстанцыі, рыштунак і спецыяльная лётная экіпіроўка, 160 тысяч цыгарэт "Прэм`ер".

Для давання прававой ацэнкі і прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя і дадатковыя следчыя працэсуальныя мерапрыемствы з мэтай устанаўлення ўсіх удзельнікаў групы і фактаў іх супрацьпраўнай дзейнасці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2017
 
Дата публикации:06.07.2017
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:614
 
Ключевые слова:
Латвия Контрабанда Криминал Дельтаплан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме