https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША зноў патаннеў па выніках таргоў, расійскі рубель і еўра — растуць


16 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0092 рубля (0,45%) да 2,044 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,007 рубля (0,38%) і склаў 1,8529 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,2928 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Яны працягваюць расці дзякуючы дасягненню прынцыповай дамоўленасці паміж Расіяй і Саудаўскай Аравіяй адносна неабходнасці працягу рашэння аб скарачэнні аб`ёмаў здабычы. Нафта маркі Brent таргуецца вышэй за 52 долары ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 26,55 капейкі, склаўшы 56,2603 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2017
 
Дата публикации:16.05.2017
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме