Машына, як пазіцыянуе яе вытворца, прызначаная для аперацый падраздзяленняў МУС па спыненні групавых супрацьпраўных дзеянняў і масавых беспарадкаў. Служыць для дастаўкі да месца правядзення аперацыі экіпажа, вады і спецсродкаў. Процідзейнічае групам асоб, якія парушаюць грамадскі парадак, шляхам уздзеяння на іх вадой і спецсродкамі.
"Шторм" створаны на базе аўтамабіля "МАЗ-6317Х9" з колавай формулай 6х6. Максімальная хуткасць — 80 км/гадз. Баявы разлік — тры чалавекі. Умяшчальнасць цыстэрны для вады — 9 тон. Пажарны насос — 50 л/с.
Аўтамабіль забяспечвае ўздзеянне вадзянога струменю на 30—50 м, маркіравальнае дзеянне фарбавальнікаў, абарону і жыццезабеспячэнне баявога разліку, кругавы агляд у любы час сутак, магчымасць фіксаваць, захоўваць, прайграваць відэаінфармацыю аб навакольным становішчы.
Машына дэманструецца на выставе ўзбраення і вайсковай тэхнікі ў Мінску Milex-2017.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 мая 2017
Мінск, 21 мая 2017