https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы прэпарат для лячэння расстройстваў страўнікава-кішачнага тракта распрацавалі ў Беларусі


Аб гэтым паведаміў акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі Сяргей Усанаў у час выстаўкі ў Акадэміі навук.
"Адна з нашых апошніх распрацовак - прэпарат "Альгінамакс" для лячэння расстройстваў страўнікава-кішачнага тракта, напрыклад, пякоткі. Павінен заўважыць, што пякотку мае вялікі працэнт насельніцтва", - сказаў Сяргей Усанаў.

"Альгінамакс" - арыгінальны прэпарат і ўжо запатэнтаваны і ў Беларусі, і ў ЕС.

"Да прэпарата вялікую цікавасць праяўляюць заходнія кампаніі, асабліва латвійская кампанія "Грындэкс". Мы будзем спрабаваць зарэгістраваць яго ў Латвіі з мэтай выхаду на замежныя рынкі", - адзначыў акадэмік-сакратар. Ад аналагаў прэпарат адрозніваецца тым, што не мае ў саставе алюмінію.

Выпускацца "Альгінамакс" будзе на прадпрыемстве "Акадэмфарм".

На выстаўцы вучоныя прадставілі таксама беларускія проціпухлінныя прэпараты, прэпараты для спартыўнага харчавання, аднаўлення пасля трэніровак, спецыялізаваныя вітаміны (для моладзі, жанчын, мужчын), біялагічна актыўныя дабаўкі.

7 красавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:873
 
Ключевые слова:
Фармацевтика Медицина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме